Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 - 29.06.2025 12:00 - 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl 100 еўра


З 27 па 29 чэрвеня беларусы Мюнхена ладзяць у Нойбургу-на-Дунаі фэст «Мюнхеншчына-2024».







Вас чакаюць майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, вечаровыя імпрэзы, песні ля вогнішча, новыя знаёмствы і цёплы беларускі нэтворкінг (а калі захочаце — то і з дранічкамі)! 

Праграму і расклад майстар-класаў апублікуюць трошку пазней. 

Калі вы жадаеце прапанаваць варкшоп ці актыўнасць, то звяжыцеся з арганізатарамі ці пазначце ў анкеце. 

Рэферэнты варкшопаў будуць вызваленыя ад унёску за мерапрыемства. Пражыванне і харчаванне на працягу 3 дзён фестываля ўключаныя ва ўнёсак.



 Трэба мець з сабой:
  • намёт;
  • турыстычны кілімок/карэмат/плёнку;
  • спальны мяшок; 
  • КЛМН — кубак, лыжку, міску, нож;
  • дажджавік;
  • ручнік; цёплыя рэчы;
  • сродак аховы ад камароў і ад сонца;
  • добры настрой!



 Паведаміце арганізатарам, калі маеце алергію на ўкусы насякомых, харчовую алергію, іншыя адметнасці, якія варта мець на ўвазе дзеля вашае бяспекі.



Сяброўскі ўнёсак: 

для ўдзельнікаў сталейшых за 14 гадоў — 100 еўра (аплата да 20 чэрвеня — 100€, пасля — 110€, на месцы — 120€) 

для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (уключна) — 30 еўра (аплата да 20 чэрвеня — 30€, пасля і на месцы — 35€) 

для дзетак да 3 гадоў — бясплатна


З пытаннечкамі не бойцеся звяртацца па вацапах: +491781109241 (Таццяна) +4915756149733 (Дзяніс) альбо па мэйле m-fest-bayern@razam.de



Месцаў абмежавана, то запісвайцеся да 15 чэрвеня.



Звярніце ўвагу: кожны дарослы запаўняе асобную заяву, заяву для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў. 


Ваш удзел пацвердзяць мэйлам.






Вам можа быць цікава

Купалле ў Аўгустове

20.06.2025 15:00 - 22.06.2025 15:00 Возера Biale каля Аўгустова

Прэм’ера вялікага мінскага скейт-відэа ў, вядома, Мінску

20.06.2025 (19:00 - 21:00) Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая 16/3 (3 паверх, уваход з боку Кастрычніцкай, 10Б),)

Купалле ў Варшаве

21.06.2025 (16:00 - 23:00) Plaża Na Saskiej Kępie (Wisla Bijacz)

Купалле ў Чыкага

28.06.2025 (11:00 - 19:00) Dam #1 Woods-East (Grove-2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ