Казкатэрапія з Аляксеем Кулаковым у Мінску

17.06.2025 19:00 - 20:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 рублёў

 

У аўторак, 17 чэрвеня, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць сеанс казкатэрапіі з батлейкай і іншымі цудамі





Глыбокія і адначасова лёгкія гісторыі пра анёла шчаслівых момантаў, пра тое, што ўсе мы звязаныя нябачнымі ніткамі, пра тое, што сапраўды губляем і знаходзім, і, вядома, пра нашую з вамі родную мову... 


З дапамогай японскага папяровага тэатра камішыбай, паказваць і расказваць будзе Аляксей Кулакоў — актор тэатра-батлейкі «Дом з марамі», паэт, пісьменнік і сцэнарыст. 


Квіткі коштам 10 рублёў бярыце па спасылцы




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ