Дзень батлейкі ў Азярцы

01.02.2025 13:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту Бясплатнае

 У суботу, 1 лютага, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — дзень батлейкі.




Народны тэатр, які паказваў знакамітыя падзеі ў далёкім Бэтлееме, падымаў вострыя сацыяльныя пытанні, падфарбоўваючы ўсё гэта непасрэдным, месцамі жорсткім народным гумарам. 

Майстэрства батлейшчыкаў як актораў, рэжысёраў і вырабнікоў лялек найшло свой адбітак на старонках беларускай гісторыі, пачынаючы з XVI стагоддзя. То запрашаюць на апошні калядны паказ лялечнага тэатру Батлейка. 


Вас чакае: 

  • паказ народнага спектакля на рэлігійную тэму «Цар Ірад»;
  • паказ побытавых сатырычных інтэрмедый.



Вам можа быць цікава

Віктар Шалкевіч у Таліне

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Fotografiska Tallinn, ground floor café (Telliskivi tn 60a-8)

Лонгплей у Берліне

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Hotel Continental - Art Space in Exile (Elsenstraße 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ