У суботу, 2 траўня, у Беларусі — вясновы чэмпіянат па фотабёрдынгу.
На працягу 8 гадзін зарэгістраваныя ўдзельнікі і каманды з 2 чалавек будуць шукаць птушачак па ўсёй краіне, каб сфатаграфаваць як мага больш відаў.
Майце на ўвазе: нельга пужаць птушак дзеля фотачкі і карыстацца гукавой апаратурай для іх прываблівання.
Што трэба рабіць?
узяць фотаапарат альбо мабільны тэлефон з камерай;
2 траўня выправіцца ў фотапаляванне на птушачак на тэрыторыі Беларусі; не абавязкова ўдзельнічаць на працягу ўсяго часу спаборніцтваў — можна і менш;
сфатаграфаваныя віды птушак заносіць у чэк-ліст і пасля даслаць фотачкі і чэк-ліст арганізатарам, якія падлічаць балы і вызначаць пераможцу.
Зноў жа, можна і не вызначаць птушак — арнітолагі дапамогуць!
Акрамя «Птушкі ў тэлефоне» будзе намінацыя для найлепшага дэбютанта і для найлепшай каманды з непаўналетнім удзельнікам.
Арганізацыйны ўнёсак — 25 рублёў за кожнага поўнагадовага (непаўналетнім удзельнікам можна бясплатна). Для членаў «Дзікага клуба» і людзей да 18 гадоў — бясплатна. Прыбытак пойдзе на ахову дзікай прыроды Беларусі.
Рэгістрацыя і падрабязнасці — па спасылцы. Заяўкі прымаюцца да 6.00 2 траўня.