Дзень Роднай мовы з Хадановічам у Лондане

24.02.2024 14:00 - 18:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае

24 лютага Англа-беларускае таварыства сардэчна запрашае на традыцыйнае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Лондане.

Сёлетні Дзень роднай мовы прыпадае на другую гадавіну вайны ва Ўкраіне і прысвячаецца гераічнаму змаганню ўкраінскага народа за свабоду і захаванне сваёй палітычнай і культурнай ідэнтычнасці.

Госцем будзе Андрэй Хадановіч, вядомы паэт і перакладнік. На сустрэчы ў падтрымку ўкраінскага народу будуць прачытаныя вершы Сяргія Жадана, а таксама арыгіналы вершаў на розных мовах у перакладах Андрэя Хадановіча і ягоную ўласную паэзію. Будуць і спевы – песні, перакладзеныя знакамітым госцем на беларускую мову: «Разбуры муры турмы», «Чуеш як ідзе народ?», «Алілюя», «The Fields of Athenry...».

Удзельнікі сустрэчы змогуць набыць зборнікі паэзіі і перакладаў Андрэя Хадановіча.

А 17:30 у Царкве Святога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народу адбудзецца паніхіда па загінулых падчас вайны.

Дата: 24 лютага

Час: 14:00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London

Уваход: па рэгістрацыі, бескаштоўны, але вітаюцца ахвяраваньні Англа-беларускаму таварыству.


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ