Дзмітрый Строцаў на дабрачынным кватэрніку ў Стакгольме

31.03.2022 18:30 - 21:30 (Ivan Oljelunds gränd 1) Бясплатнае

31 сакавіка беларускі паэт Дзмітрый Строцаў будзе чытаць свой вершаваны эпас «Манах Вера» на кватэрніку ў Стакгольме.



Дата: 31 сакавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Ivan Oljelunds gränd 1, Стакгольм

Гэты кватэрнік планавалася правесці ў сакавіку гэтага года ў Кіеве. Пакуль ён пройдзе ў Стакгольме.

«Манах Вера» — нешта накшталт абяцання, якое яшчэ не было пачута, але ўжо спраўдзілася. Гэта першы тэкст, напісаны па-руску і звернуты не да мінулага ці сучаснасці, але наўпрост у будучыню, які існуе для заўтрашняга чытача і новага свету: постсавецкага, посткультурнага, постапакаліптычнага, пасмяротнага і па-новаму жывога. Калі ў гэтага свету павінен быць гамераўскі эпас — зараз ён ёсць», — адзначае паэтка Марыя Сцяпанава.

Любы матэрыяльны ўнеёсак вітаецца. Усе грошы пойдуць на куплю патрэбных рэчаў уцекачам з Украіны.

Колькасць месцаў абмежаваная. Неабходны запіс праз фэйсбук-старонку арганізатара — стакгольмскай кнігарні «Interbok».


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ