Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 - 11.09.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1) Бясплатнае
25 жніўня ў Варшаве адкрыецца выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях», прысвечаная досведу беларускай эміграцыі.

Ганна Мусялава — маладая беларуская мастачка з Салігорска, якая пасля вымушанага ад'езду жыве і працуе ў Вільні. Працуе пераважна ў жывапісе, спалучаючы рэалістычныя вобразы з сімвалічнымі і эмацыйнымі матывамі.

У выставе «Жыццё на скрынях» яна «імкнецца знайсці фармулёўку сваім перажыванням, для таго, каб кожны мог пазнаць у іх асабісты досвед і адчуць, што ён не самотны».

Сама яна піша пра яе: «праз жывапіс і тэкст я спрабую сфармуляваць пачуцці, якія часта цяжка перадаць праз словы: адчуванне часовасці, страта дому, няпэўнасць і няспыннае чаканне моманту, калі «сапраўднае жыццё» нарэшце пачнецца».

Выстава будзе працягвацца да 11 верасня.



Вам можа быць цікава

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ