Дзень Волі ў Варшаве

25.03.2018 10:30 - 11:00 Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Warszawa, plac Żelaznej Bramy) Бясплатнае

25 сакавіка 1918 Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Устаўную Грамату, у якой абвесціла незалежнасць краіны. 25 сакавіка – найвялікшае нацыянальнае беларускае сьвята. 100-ыя ўгодкі аднаўленьня дзяржаўнасьці Беларусі будуць сьвяткавацца беларусамі ўсяго сьвету.
Запрашаем усіх беларусаў Варшавы, а таксама ўсіх жыхароў польскае сталіцы прыняць удзел у традыцыйным сьвяточным шэсьці, якое адбудзецца ў Дзень Волі 25 сакавіка.
Шэсьце распачнецца ад помніка Тадэвуша Касьцюшкі (Plac Żelaznej Bramy), збор а 10:30 – 11:00. Потым шэсьце скіруецца вуліцамі Маршалкоўскай, Сьвентакшыскай, Новы Сьвятам і Кракаўскім прадмесьцем да помніка Адама Міцкевіча, дзе адбудзецца мітынг.
Прыходзьце самі, прыносьце нашыя нацыянальныя сымбалі, запрашайце знаёмых!

Беларусь – навечна!
Жыве Беларусь!


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ