Адкрытая экскурсія па драўляным дойлідстве ў Азярцы

10.04.2022 15:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён) Бясплатнае

10 красавіка музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы, што пад Мінскам, запрашае далучыцца да адкрытай экскурсіі «Таямніцы капліцы з в.Каралеўцы Вілейскага раёна».

Дата: 10 красавіка

Час: 15.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Вас чакае:

— экскурсія па помніку «Капліца з в.Каралеўцы Вілейскага раёна»;

— паказ архіўных фотаздымкаў помніка;

— чароўныя гукі магутнага звана.

Гасцей музея чакаюць малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства, архіўныя фотаздымкі, унікальныя мясцовыя традыцыі і расповед пра незвычайнае вяртанне каштоўнасці.

Збор групы каля карты-схемы ля ўвахода на тэрыторыю рэгіёна «Цэнтральная Беларусь».

Экскурсія бескаштоўная. Аплочваецца толькі ўваходны квіток у музей. 


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ