Экскурсія «Таемнае сярэднявечча» ў музейным комплексе «Дукорскі маёнтак»

24.02.2024 - 25.02.2024 12:00 - 16:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 15) Бясплатнае

24-25 лютага Дукорскі маёнтак запрашае на дадатковую экскурсію «Таемнае Сярэднявечча» для ўсіх ахвотных.

Падчас экскурсіі кожны пазнаёміцца з містычнай і складанай эпохай Сярэднявечча праз сюжэт традыцыйнага лялечнага тэатра, ваярскія практыкаванні, казкі і пачастункі па старадаўнім рацэптам, музыку і танцы.

Праграма:

12:00 — знаёмства з беларускай батлейкай, сярэднявечны сюжэт «Дукорскі цмок»;

12:15 — экскурс у гарадзішча X-XII ст.: як уладкавана і хто ў ім жыў;

12:45 — ваярская справа: даспехі, зброя, двубой і лучныя выпрабаванні. Паслухаем і пакарыстаемся;

13:15 — гісторыя сярэднявечнай казкі: частуемся старажытнымі стравамі каля вогнішча і слухаем расповеды;

13:45 — музычная культура сярэднявечча: на чым гралі і як танчылі.

Адрас: Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, а/г Дукора, вул. Школьная, 15

Квіткі:

Дзеці 7-18 год — 10 рублёў;

Дарослыя — 20 рублёў;

Дзеці да 7 год, інваліды 1,2 груп, ветэраны ВАВ — бясплатна.

Зніжка 10% на ўваход усім падпісчыкам сацыяльных сетак музейнага комплекса.

Даведкі па тэлефонах +375(44)707-77-64, +375(33)357-77-64


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ