Этнавячорка «Грамніцы» ў Батумі

15.02.2025 20:00 - 22:00 прастора аКсяродак (вул. Парнаваза 60/62а) 20 лары



 У суботу, 15 лютага, беларусаў Батумі клічуць на этнавячорку «Грамніцы».





Грамніцы
 — дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў.


Вас чакае:


  • беларускае народнае караоке,
  • майстар-клас па вырабе грамнічных свечак,
  • гарбатка і прысмакі,
  • варажба і карагоды.



Будуць ліць грамнічную свечку з натуральнага пчалінага воску і чысціцца агнём ды спевам.


Уваход — данат ад 20 лары.


Запісвайцеся праз тэлеграм вядоўцы спадарыні Волі.



Вам можа быць цікава

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ