Фаланстэр запрашае да сябе на ўлазіны

19.09.2018 19:00 - 19:00 Офіс "Фаланстэра" (Змітрака Бядулі 3, пам 2н (уваход са двара)) Уваход вольны

Моладзевае аб’яднанне “Фаланстэр” запрашае сяброў і адзінадумцаў на ўлазіны ў свой новы офіс 19 верасня. Арганізатары паведамляюць: 

Пасля перасялення летам 2018 на новае месца наша плошча і магчымасці павялічыліся. 19 верасня у 19:00 адбудуцца улазіны (наваселле), дзе мы хочам падзяліцца з сябрамі: якія магчымасці ў нас павялічылася і як іх можна выкарыстаць.

Запрашаем будучых, цяперашніх партнёраў, а таксама тых, з кім у нас адбывалася кааперацыя ў папярэднія гады.

Падчас мерапрыемства мы распавядзем гасцям:

  1. чаму шукаем партнёраў, і чым гатовы з імі дзяліцца.
  2. па якіх правілах мы хочам працаваць з камерцыйными и некамерцыйными арганізацыямі, асобнымі актывістамі і сімпатызуючымі.
  3. якія планы па развіццю прасторы маем.

Мы чакаем, што госці распавядуць пра свае ініцыятывы (2-3 хвіліны) і пазнаёміцца з іншымі удзельнікамі.

  • Пачатак: 19:00
  • Працягласць: 1-1.5 гадзіны.
  • Адрас: Змітрака Бядулі 3, пам 2н (уваход са двара).

falanster.by


Вам можа быць цікава

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ