Фестываль агню ў Мінску

22.05.2026 - 24.05.2026 10:00 - 23:00 заапарк (вул. Ташкентская, 40) ад 20 да 90
Напрыканцы наступнага тыдня, з 22 па 24 траўня, у мінскім заапарку ладзяць фестываль агню «Крэсіва: 25 гадоў».

Вас чакае сямейны фэст, які спалучае займальныя і забаўляльныя зоны, дзённыя актыўнасці для ўсёй сям’і, жывую музыку і вогненнае шоу штодзень.

Абяцаюць паўтары гадзіны вогненных перфомансаў!

Удзел бяруць гурты:

  • «KAS»,

  • «KETRI»,

  • «Flame Spirit»,

  • «Bazinga Fire Show»,

  • «ELEMENTAL»,

  • «PALADIN» x «Pounach».

Таксама вас чакае шмат інтэрактыўных зон, сярод якіх:

  • інтэрактыўныя зоны з забаўкамі і аніматарамі для дзяцей,

  • розныя майстар-класы,

  • зоны з настольнымі гульнямі,

  • зоны з размалёўкамі і маляваннем,

  • зоны з разнастайнымі актыўнасцямі,

  • кропкі з фудкортам, цацкамі, атракцыёны і інш.

Квіткі на адзін дзень коштам ад 20 да 90 рублёў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ