Кніжны клуб з тоні лашдэн у Варшаве

16.05.2026 17:00 - 19:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C) 60 PLN
У наступную суботу, 16 траўня, у кнігарні «Букіністка» адбудзецца сустрэча кніжнага клуба.

Прапануюць абмяркоўваць кнігу Шарлоты Перкінс Гілман «Жоўтыя шпалеры + Жанландыя», знаёміцца з фемінісцкімі ўтопіямі і пашыраць гарызонты магчымага.

«Жоўтыя шпалеры» + «Жанландыя» — гэта два кароткія тэксты амерыканскай пісьменніцы Шарлоты Перкінс Гілман, якія даследуюць жаночую свабоду.

Напісаныя яшчэ ў канцы 19 стагоддзя, гэтыя навэлы факусуюцца на становішчы жанчыны ў свеце, дзе яе словы ніхто не ўспрымае сур’ёзна.

«Жоўтыя шпалеры» — гэта тэкст пра газлайтынг, а «Жанландыя» — тэкст пра грамадства без мужчын.

На сустрэчы абмяркуюць, што агульнага ў гэтых тэм і чаму яны змешчаныя ў адну кнігу, а заадно разбярэмся ў жанры фемінісцкай утопіі.

Кніжны клуб правядзе пісьменнініца тоні лашдэн.

Удзел — 60 злотых (уключаны гарбатка са смачшнюшкамі і кніжнае натхненне). Запісвайцеся праз дырэкт кнігарні.



Вам можа быць цікава

Выстава Івана Русачака «Рух не па коле» ў Гродне

07.05.2026 17:30 - 24.05.2026 17:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Ноч музеяў у Гомелі

23.05.2026 (19:00 - 22:30) палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ