Фотавыстава "Магія дзікіх птушак"

06.12.2019 11:00 - 19:00 Музей прыроды і экалогіі (вул. Карла Маркса, 12) Уваход вольны
6 снежня ў Музеі прыроды і экалогіі (Мінск, вул. Карла Маркса, 12) грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адкрывае выставу "Магія дзікіх птушак". Прыходзьце палюбавацца сёлетнімі яркімі кадрамі птушкароў!

На выставе можна будзе пабачыць работы Андрэя Шэўчыка, Аллы Эрдман, Паўла Лычкоўскага, Мікалая Вараб’я, Віталя Некрашэвіча і Сяргея Чарапіцы.

Пераможцамі адборачнага конкурса сталі: 1 месца — Павел Лычкоўскі, 2 месца — Сяргей Чарапіца, 3 месца — Уладзімір Бондар.

Работы з галерэі сайта «Птушкі штодня» адбірала журы конкурса «Магія дзікіх птушак» — адмыслоўцы фатаграфіі Сяргей Зуёнак, Дзяніс Іўковіч і Караліна Палякова.

Жураўліная вясна. Фота Аллы Эрдман

Выстава будзе працаваць да пачатку лютага. Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Валерыя Ляшкевіча ў Гомелі

23.01.2026 16:00 - 28.02.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Масленіца ў Віцебску

22.02.2026 (11:00 - 15:00) парк Мазурына (парк Мазурына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ