«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 17:00 - 20:00 ------------ 100 BYN
26 верасня ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі адбудзецца фестываль «Баль вяргіняў». Свята прымеркаванае да гадавіны з дня нараджэння знакамітага кампазітара.

Праграму адкрые «Элегія кветак» — тэатралізаваны паказ дам з веерамі, упрыгожанымі жывымі кветкамі. Таксама наведвальнікам пакажуць пастаноўку «Цені Залесся і Італіі», якая перанясе гледачоў у атмасферу рамантычнай эпохі.

Завершыць вечар канцэрт класічнай італьянскай музыкі і вакальных твораў «Чараўніцтва Італіі».

Для гасцей прадугледжаны абавязковы дрэс-код — як для жанчын, так і для мужчын.

Кошт: 100 рублёў

Колькасць месцаў абмежаваная.

Забраніраваць білеты можна па тэлефоне: 8 (01592) 4-57-86.



Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ