Фотавыстава «MENESK» у Мінску

05.06.2024 - 05.07.2024 18:00 - 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) па квітку ў музей
 

У сераду, 5 чэрвеня, у музеі-майстэрні Азгура адкрываецца фотавыстава «MENESK».







Дата: 5 чэрвеня

Час: 18.00

Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск



 Горад даступны кожнаму, але адначасова — нікому. 

Выстава «MENESK» створана для таго, каб убачыць знаёмы горад ва ўсёй яго разнастайнасці. 

Уявіце, што Мінск — гэта ваша ўлюбёная кніга, якую можна перачытваць раз за разам і ўсё адно знаходзіць для сябе нешта новае, а фотаздымкі — гэта своеасаблівыя нататкі, пакінутыя неабыякавымі чытачамі на яе старонках. 

Перад фатографамі праекта была пастаўлена задача: паглядзець на горад свежым вокам і падзяліцца сваімі ўражаннямі з гледачом.

 Адзіная ўмова — не выкарыстоўваць прафесійную тэхніку. Гэта прыбярэ дыстанцыю паміж глядачом і працамі фатографаў. Любы з нас можа зрабіць здымак на мабільны тэлефон, для гэтага зусім неабавязкова быць спецыялістам. 

Цікава, а ваш Мінск сёння — які?



Куратарка — Яна Янішчыц. 



Працуе выстава да 5 ліпеня.





Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ