Фестываль “А-fest” ў Мінску. Адпачывай у еўрапейскiм фармаце

Лошыцкі парк (Лошыцкі парк) Уваход вольны

13 жніўня напярэдаднi дня нараджэння Чапскага “Аліварыя” запрашае вас на фестываль у найлепшых еўрапейскіх традыцыях: у Лошыцкім парку можна будзе адпачываць на адкрытым паветры, атрымліваць асалоду ад музыкi, смачнай i разнастайнай ежы i ўдзельнiчаць у вулiчных гульнях.

Хэдлайнер “А-fest” — вядомы еўрапейскi гурт Brainstorm: на фестывалі можна будзе не толькі паслухаць упадабаныя хіты, але і атрымаць запаветны аўтограф у спецыяльнай фотазоне. Дапоўняць музычную праграму фестывалю гурты J: MORS і Navi.

Таксама ў праграме:

Back to XIX. На фестывалі вы зможаце перанесцiся ў атмасферу XIX стагоддзя i адчуць на сабе, як адпачывалi ў часы Чапскага. Вас чакаюць забавы той эпохi. Вы зможаце пасядзець за келiхам пеннага ў старадаўнім кафэ 1864 года, дзе зараджалася гісторыя “Аліварыі”, згуляць у кракет, петанк і гарадкi.

Мазгабойня. На “А-fest” таксама пройдзе спецыяльны турнiр Мазгабойнi, на якiм усiх удзельнiкаў чакае шмат каверзных пытанняў пра пiва – любiмы напой Чапскага.

Для тэматычнага адпачынку — тэматычная ежа: абсталяваныя ў парку фуд-корты пасябруюць дранікі і бургеры з любiмым напоем Чапскага і ўсіх мінчан.

Уваход: вольны.

Дзе: любімы графам Чапскім Лошыцкі парк

Калі: 13 жніўня

Уваход: вольны (асобам да 18 гадоў уваход у суправаджэнні дарослых)


Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ