«Гары Потэр» па-беларуску ў Беластоку

21.10.2023 18:30 - 20:30 хаб «Новая Зямля» (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае


 У суботу, 21 кастрычніка, нарэшце загаворыць па-беларуску і Гары Потэр! У Беластоку новы кінасеанс на роднай мове. Глядзяць «Гары Потэр і філасофскі камень»!




Дата: 21 кастрычніка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток 


Жыццё дзесяцігадовага Гары Потэра нельга назваць салодкім: яго бацькі памерлі, ледзь яму споўніўся год, а ад дзядзькі з цёткай, якім дастаўся сірата на выхаванне, няма чаго чакаць ласкі. 

Але ў адзінаццаты дзень нараджэння Гары ўсё мяняецца. 

Дзіўны госць, які нечакана з’явіўся на парозе, прыносіць ліст, з якога хлопчык даведваецца, што насамрэч ён, як і яго бацькі, чараўнік і прыняты ў Хогвартс — школу магіі. 

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Рызе

25.04.2026 (15:00 - 17:00) Дом Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі (Slokas iela 37)

Чарнобыльскі шлях у Вільні

26.04.2026 (12:00 - 15:00) парк Сапегаў, плошча Кудзіркі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ