Гомель. Выставачны праект-даследаванне «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі»

13.03.2015 16:00 - 19:00 Выставачная зала Карціннай галерэі Вашчанка (пр. Леніна, 43) Бясплатнае

Даследчыцкі выставачны праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі» адкрываецца ў Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі.

Удзельнікі праекта – вядомыя сучасныя беларускія мастакі і скульптары, якія выкарыстоўваюць у сваіх творах прынцып цытавання вобразаў класічнага і посткласічнага мастацтва.

Насуперак звыкламу проціпастаўленню актуальнага мастацтва класіцы, праект закліканы паказаць безумоўную прыналежнасць сучаснага беларускага мастацтва бесперапыннай заходнееўрапейскай выяўленчай традыцыі, кажуць яго арганізатары.

У адабраных для экспазіцыі працах нашых выбітных сучаснікаў пераемнасць у мастацкай традыцыі ілюструецца найбольш літаральна, бо ў іх сярод іншага выкарыстоўваюцца прыёмы прамога цытавання і інтэрпрэтуюцца запазычанні вядомых класічных і посткласічнай сюжэтаў.

Праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», па задумцы арганізатараў, з’яўляецца праектам-даследаваннем, закліканым звярнуць увагу публікі (як прафесіяналаў, так і неадмыслоўцаў) на яшчэ адзін цікавы аспект існавання сучаснага беларускага мастацтва ў яго дачыненні да класікі. Таксама праект носіць адукацыйны характар. Адной з яго мэтаў з’яўляецца знаёмства маладога пакалення скрозь прызму твораў сучасных беларускіх мастакоў з класічнай еўрапейскай выяўленчым спадчынай.

Выстава адкрываецца 13 сакавіка ў 16 гадзін.

Месца правядзення: выставачная зала Карціннай галерэі Вашчанка, пр. Леніна, 43. Працягнецца да 31 сакавіка.

 

odsgomel.org

 

 


Вам можа быць цікава

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Музычна-паэтычны вечар «Краса і сіла» ў Мінску (16+)

27.08.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

«Triangle» ў Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Саша Філіпенка ў Шарлаце

29.08.2026 (18:00 - 20:00) Fort Mill (3086 Morel Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ