Пра стварэнне новай ініцыятывы паведаміў кіраўнік праекта «Беларускія Магістраты» Цімох Акудовіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Так склалася, што запускаем яшчэ адзін Магістрат — МедыяМагістрат.
На дадзены момант асноўная мэта — развіццё беларускамоўнай блогасферы на YouTube. <...>
YouTube — гэта сучаснае тэлебачанне, а беларускамоўны кантэнт там па-ранейшаму прадстаўлены ў даволі малой колькасці ніш.
Механіка застаецца класічнай: збіраем кола ахвочых, гатовых штомесяц выдаткоўваць ад 10 да 100 еўра ў агульную скарбонку. Раз на 2–3 месяцы праводзім конкурс праектаў і супольна вырашаем, куды пойдуць сабраныя грошы.
Нашыя прынцыпы застаюцца нязменнымі:
Пакуль што далучыцца да Магістрата можна толькі праз яго ўдзельнікаў. Каб далучыцца ці падтрымаць новую ініцыятыву, трэба пісаць наўпрост Цімоху Акудовічу.