Гродна. Сустрэча з ілюстратаркай Воляй Кузьміч і Generation.by

28.05.2015 18:00 - 21:00 вул. Будзёнага 48а, офіс 63 Бясплатнае

Ілюстратарка Воля Кузьміч і Generation.by распавядуць у Гародні пра генерацыю творчай актыўнасці.

Каманда Generation.by ладзіць у беларускіх гарадах серыю сустрэч-прэзентацый, у якіх ілюстратарка Воля Кузьміч дзеліцца вопытам стварэння творчых праектаў крэатыўнай групы сайту Generation.by, а таксама асабістых, якія былі адзначаныя шматлікімі ўзнагародамі на беларускіх і замежных фестывалях рэкламы і камунікацый і творчых конкурсах ды прэміях.

У чацвер 28 траўня сустрэча-прэзентацыя пра генерацыю творчай актыўнасці пройдзе ў Гродна.

Як ілюстрацыі дапамагаюць пераключаць настроі ў медыя плыні з ныцця на агрэсіўны пазітыў? Чаму коцікі гэта новы пралетарыят медыя рэвалюцыі? Як прынцыпы могуць выглядаць сэксі з дапамогай праграмы Adobe Illustrator і планшэта Wacom Tablet? На сустрэчы будуць прэзентаваныя арт-праекты Творчай супольнасці Generation.by як прыклады сацыяльнага і медыя актывізму, а таксама індывідуальныя праекты мінскай ілюстратаркі Волі Кузьміч.

Арганізатары будуць радыя найперш: маладым журналістам і аўтарам шырокага профілю, амбіцыйным фатографам, дзёрзкім ілюстратарам і мультымедыйным актывістам, а таксама ўсім, хто цікавіцца творчасцю з выразнай грамадзянскай пазіцыяй у Беларусі.

28 мая, 18:00, вул. Будзёнага 48а, офіс 63. Уваход вольны.
 

© Твой стыль

 

 

 


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Калажная майстэрня «Арт-прысутнасць» у Вільні

16.05.2026 (14:00 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Баль на сядзібе Нямцэвічаў у Скоках

16.05.2026 (19:00 - 21:00) Сядзіба Нямцэвічаў (вул. Міра, 48Б)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ