“Гуканне вясны” у Вязынцы

24.03.2019 13:00 - 13:00 Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы ў Вязынцы (Вязынка) 2 руб.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць усіх у Вязынку пагукаць вясну разам! Свята адбудзецца 24 сакавіка 2019 г., пачатак – 13.00.

Да таго ж сёлета мы маем яшчэ адную добрую нагоду для свята – СЭТу споўнілася 20 год! З гэтай радасцю мы сустракаем нашую новую вясну і запрашаем усіх далучыцца да святкавання!

У праграме мерапрыемства – веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка ад выдатных выканаўцаў, вясёлыя танцы і душэўны кірмаш рамёстваў, выстава, прысвечаная дзейнасці РМГА “СЭТ”, фотазона, цікавыя майстар-класы, дэгустацыя традыцыйных страваў і інш. Таксама будзе дзейнічаць традыцыйная кухня, дзе можна будзе набыць рознае смакоцце.

У свяце прымуць удзел спеўныя гурты “Горынь”, “Dainava”, “Guda”, “Гаманіна”, “Варган”, “Рутвіца”, “Калыханка”, “Явар”, “Мярэжа”, спявачкі з этнаграфічнага клуба “Кола” і аўтэнтычныя выканаўцы з в. Раеўшчына Маледзечанскага раёна (гурт “Крынічанька”), капэла “На Таку”, капэла “Колісьнія”, а таксама музыкі Вольга Фёдарава (цымбалы), Антаніна Емяльянчык (скрыпка), Яна Храмцова (бубен), Кастусь Путронак (гармонік), Мікола Кашкан (гармонік), Наста Шпілеўская (акардэон) і ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў – дарослыя – 4 руб., студэнты 3 руб., дзеці – 2 руб.

Сачыце за абвесткамі ў нашых суполках і да сустрэчы на свяце!

Вконтакте

Facebook

Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна.

 


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Гуканне вясны пад Прагай

18.04.2026 (14:00 - 16:00) Chalupky v Prokopském údolí (K Opatřilce 884)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ