У нядзелю, трэцяга траўня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца філамацкая маёўка.
Пачуўшы слова «маёўка», многія згадаюць традыцыі савецкай моладзі. Але гэта стэрэатып апошніх дзесяцігоддзяў.
Маёўкі з’явіліся значна раней. Студэнты, якія ладзілі іх больш за дзвесце год таму, — удзельнікі таварыства філаматаў.
Першая маёўка адбылася за Вільняй 6 траўня 1820 года. Была яна добра падрыхтавана.
Адкрыў маёўку Тамаш Зан, які выступіў са спецыяльна напісанай да яе вершаванай прамовай.
Пасля выступленняў філаматаў моладзь пайшла, згодна з рытуалам «піць малако».
Гэта была своеасаблівая вясёлая, толькі безалкагольная бяседа, дзе гучалі вершы, прамовы, спевы, жарты. Там жа наладжваліся гульні.
То запрашаюць пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыяй філамацкай кагорты: Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і яшчэ некалькі дзясяткаў найцікавейшых удзельнікаў таварыства аматараў навук.
Вас чакае аповед пра жыццё, творчасць, каханне і прыгоды адной з самых яскравых суполак у гісторыі беларускай літаратуры.
Квіткі — 10 рублёў.