Гуканне вясны ў Гомелі

20.03.2016 10:00 - 18:00 Чонкі Бясплатнае

ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх ахвотных прыняць ўдзел у архаічным свяце Гукання вясны ў Гомелі.

Сёлета вясна прынялася за Гомельшчыну раней, але зіма ўсё адно не здае пазіцыі: калі-нікалі снег ды пойдзе. Прыгукайма вясну разам пад беларускую дуду, танцы ды архаічныя гомельскія спевы!

Свята адбудзецца 20 сакавіка ў Чонках.

З сабой мець:

– грошы на праезд,

– традыцыйны строй альбо нешта падобнае да яго (светлая кашуля, светлыя нагавіцы, дзяўчатам – доўгія спадніцы, хусткі і інш.)

– зменныя шкарпэткі ці абутак (не выключна, што вы прамокніце-прамерзнеце па дарозе), цёплую вопратку

– хатнюю ежу і напоі, кубкі

– патэльня, казанок, нажы, зёлкі, пітная вада для гарбаты, алей.

– рыззё для пудзіла, каляровыя стужкі, ніткі

– дыванкі, альбо посцілкі, каб сядзець на зямлі

– сякера, вяроўка для арэляў, папера для распальвання вогнішча, запалкі

– добры і гарэзлівы настрой.

Старонка падзеі


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ