Гульнятэка па-беларуску ад “Скарбонкі гульняў”

15.09.2018 12:00 - 12:00 Кніжная шафа (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

Кніжная Шафа запрашае вас на Гульнятэку па-беларуску ад “Скарбонкі гульняў” 15 верасня а 12-й гадзіне!

Чым больш за ўсё любяць займацца нашы дзеці: гуляць ці вучыцца? Ну, вядома, гуляць! І гэта нармальна. А як жа вучоба? Веды? — скажаце вы. Адказ ёсць! А што, калі гульня будзе не простай забаўлянкай, а яшчэ чаму-небудзь навучыць? Чаму не?!
Прапануем вам са сваімі дзеткамі (ад 6 да 11 гадоў) пагуляць менавіта ў такія
гульні! Яны навучаць вашых дзетак беларускаму маўленню, пашыраць іх слоўнікавы запас, дапамогуць у развіцці ўвагі, лагічнага мыслення і ўдасканаляць навыкі чытання.

Акрамя асалоды гульні на роднай мове, вы атрымаеце памятныя падаруначкі і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе выцінанкі-галоўнага героя гульняў. Чакаем вас!

Уваход вольны!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ