Гульнятэка па-беларуску ад “Скарбонкі гульняў”

03.11.2018 12:00 - 12:00 Кніжная шафа (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Уваход Вольны

Кніжная Шафа запрашае вас на Гульнятэку па-беларуску ад “Скарбонкі гульняў” 3 лістапада а 12-й гадзіне!

Чым больш за ўсё любяць займацца нашы дзеці: гуляць ці вучыцца? Ну, вядома, гуляць! І гэта нармальна. А як жа вучоба? Веды? — скажаце вы. Адказ ёсць! А што, калі гульня будзе не простай забаўлянкай, а яшчэ чаму-небудзь навучыць? Чаму не?!
Прапануем вам са сваімі дзеткамі (ад 6 да 11 гадоў) пагуляць менавіта ў такія
гульні! Яны навучаць вашых дзетак беларускаму маўленню, пашыраць іх слоўнікавы запас, дапамогуць у развіцці ўвагі, лагічнага мыслення і ўдасканаляць навыкі чытання.

Акрамя асалоды гульні на роднай мове, вы атрымаеце памятныя падаруначкі і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе выцінанкі-галоўнага героя гульняў. Правядзіце асеннія канікулы з карысцю. Чакаем вас!

Уваход вольны!

Увага! Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефонах або анлайн у гугл-форме.

Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Мерапрыемства ў сац.сетках: Вконтакте і Facebook.

Адрас: кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ