Гурт “Варган” прэзентуе альбом у Віцебску

20.10.2018 17:00 - 17:00 Арт-пространство VZAP (ул. Октябрьская, 2) ад 4 рублёў

Полацкі фальклорны гурт “Варган” аб’яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай, танцавальнай, інструментальнай. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта – імкненне да пераняцця аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання. “Варган” прымае удзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны.

20 кастрычніка удзельнікі гурта прадставяць у Віцебску альбом «Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны». Гэта першы студыйны альбом гурта. Ён змяшчае 18 трэкаў, сярод якіх песні, танцы і нават “цярэшкі”. Усе песні і інструмэнтальныя кампазыцыі з рэлізу некалі гучалі на тэрыторыі Полаччыны на працягу гадавога каляндарнага кола.
Акром таго ўдзельнікі гурта правядуць майстар-клас па беларускіх народных танцах.

Прэзентацыя альбома гурта “Варган” (фота)

Спецыяльны госць Прэзентацыі – Сяржук Доўгушаў. Чакаем усіх 20 кастрычніка а 17.00 па адрасе г. Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 2 (арт-цэнтр vzap).

Кошт квіткоў на ўваходзе – 6 рублёў. Папярэдне – 4 рублі.

Квіткі можна набыць у арганізатара ці ў салоне “Дар’я”, вул. Ленiна, 19 (9:00-21:00)

Інфармацыя па тэлефоне +375 33 645 23 55 (Дар’я)


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Багач святкуюць у Дукоры

20.09.2025 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 1)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ