Выстава Ксішы Ангелавай «Пакажы мне сваю рану» ў Вільні

03.05.2026 - 19.05.2026 14:00 - 18:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
У нядзелю, трэцяга траўня, у Беларускім доме адкрываецца выстава Ксішы Ангелавай «Пакажы мне сваю рану» да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як жыць у свеце, дзе вораг невідавочны?

Праз 40 мастацкіх прац Ксіша Ангелава даследуе экзістэнцыйны жах Чарнобыля — катастрофы, якая назаўжды змяніла наша ўяўленне пра бяспеку.

У праграме:

  • 14:00 Афіцыйнае адкрыццё выставы

Сустрэча з мастачкай, размовы пра досвед «нябачнай» вайны і крохкасць свету.

  • 15:00 Варштат «Wood, Fire and Writing» ад доктара Джайлса Сазэрлэнда (Шатландыя) — паэта, эколага і арт-крытыка The Times Scotland.

Прапануюць вырабляць натуральныя чарнілы і пісаць паэтычныя пасланні дрэвам.

Уваход вольны, вітаюцца данаты ад 10 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ