Інтэрактыўны трэнінг «(не)Простыя рэчы: Правы чалавека» ў Тбілісі

16.09.2023 12:00 - 16:00 прастора «Кропка» Бясплатнае

У суботу, 16 верасня, у Тбілісі ладзяць нянудны трэнінг па правах чалавека «(не)Простыя рэчы: Правы чалавека».



Дата: 16 верасня

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка», 500 м ад плошчы Свабода, Тбілісі (дакладны адрас дашлюць па рэгістрацыі)

 За кубачкам кавы ці гарбаты вы: 

Паглыбіцеся ў гісторыю правоў чалавека праз інтэрактыўную гульню; 

Даведаецеся, якія каштоўнасці ляжаць у канцэпцыі правоў чалавека і як можна дадаваць іх у сваё жыццё і працу;

 Абмяркуеце, якія правы беларус_ак былі парушаны і што мы як грамадзяне можам рабіць цяпер і зараз, каб абараняць свае правы? 


Вядоўца — спадарыня Дар’я, трэнерка ў сферы грамадзянскай адукацыі, сузаснавальніца ініцыятывы #ГэтаОкей.

Спадарыня Дар’я распрацавала інтэрактыўны фармат з гульнямі і практыкаваннямі — сумна не будзе. (І будзе кава-паўза ды абед!) 


Мовы трэнінгу: беларуская і руская. 


Удзел бясплатны — проста зарэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ