Івянец. Літаратурна-музычны канцэрт, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага

29.11.2015 13:00 - 15:00 Дом Польскі ў Івянцы (вул. 1 Мая, 7) Бясплатнае

29 лістапада ў Івянцы пройдзе літаратурна-музычны канцэрт, прысвечаны 250-годдзю Міхала Клеафаса Агінскага – кампазітара, дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, аўтара знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай”.

На вечары прагучаць творы Агінскага, напісаныя ў эпоху музычнага рамантызму.

Дарэчы, Міхал Клеафас Агінскі прыязджаў у Івянец у 1794 годзе, калі удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Падчас паўстання Агінскі быў шэфам егерскага корпуса і камандуючым вальнымі войскамі.

Канцэрт адбудзецца ў Доме Польскім і пачнецца ў 13.00.

Фота з сайта deistvie.by

rh.by


Вам можа быць цікава

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ