Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 16:00 - 23:00 бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5) Бясплатнае



 У суботу, 12 верасня, у бары «Карма» святкуюць Внебеларускі Дзень горада Гомеля. 


Бар ператворыцца ў платформу Гомельскага вакзала, дзе тусуюцца хлопцы з гітарамі, а на лавачцы можна з’есці сасіску ў цесце і разгадаць судоку. Запрашаюцца ўсе беларусы — нават якія не былі ў Гомелі. 

Пачатак — а 16:00. І да самага прыбыцця! 

Вось што будзе на платформе: 
 

  • Музыка — Вячаслаў Кміт і «luty sakavik», а пасля — сэты ад Philkie, Sugarrealm і Wiktor 
  •  Лекцыя і квіз — «крыжаванкі», каб не сумаваць у дарозе 
  •  Гульня «Схватка» — рыхтуйце валізкі і пабеглі! Толькі паспейце зарэгістравацца па спасылцы 
  •  Варажбітка Вольга Альшэўская раскладвае Таро і адказвае на адвечныя пытанні 
  •  Аўкцыён мастакоў MarozivaArt — але без настальгічных пейзажаў 
  •  Кіёск з сувенірамі, кнігамі, часопісамі і іншымі скарбамі з мінулага і сучаснасці 
  •  Буфет — новая лімітка па піве, а таксама піражкі і семкі І шмат іншага.
 

Уваход вольны, і можна заданаціць. 



Вам можа быць цікава

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ