Калажная майстэрня з Антанінай Слабодчыкавай у Берліне

06.07.2026 17:00 - 20:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае
У панядзелак, 6 ліпеня, у Берліне распачынаюцца заняткі майстэрні «Collage of Voices» з Антанінай Слабодчыкавай.

Вас чакае 4 сустрэчы двойчы на месяц.

Гэтым разам прапануюць ствараць асабістыя плакаты.

Усё пачынаецца са слова, таго самага, якое сёння найбольш адгукаецца табе, хвалюе або мае для цябе асаблівае значэнне.

Разам знойдуць для яго вобраз, а потым з дапамогай тэкстаў, малюнкаў і тэхнікі шматслойнага калажу створаць плакат — твой ўласны маніфест.

Антаніна Слабодчыкава — мастачка, чыя творчасць ахоплівае тэмы ідэнтычнасці, гендару, памяці і сацыяльнай улады. Яе найбольш вядомы сімвал — «Сэрца, Кулак і Знак Перамогі», які стаў адной з галоўных ікон беларускага пратэстнага руху 2020.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Паказ фільма Юрыя Тарыча «Народны паэт» у Мінску

01.07.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

04.07.2026 (09:00 - 23:00) Музей пад адкрытым небам

Вышывальная сустрэча з Руфінай Базловай у Познані

05.07.2026 (15:00 - 17:00) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Прэзентацыі кнігі Ігара Бабкова «Сляза і камень» у Мінску (16+)

09.07.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ