Вышывальная сустрэча з Руфінай Базловай у Познані

05.07.2026 15:00 - 17:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32) Бясплатнае
У нядзелю, 5 ліпеня, у Познані адбудзецца сесія новага праекта мастачкі Руфіны Базловай «Vita Contemplativa».

Праект звяртаецца да тэм стомы, самоты і эмацыйнага выгарання і прапануе просты спосаб вярнуць сабе момант прысутнасці — праз адказы на шэраг простых пытанняў.

На аснове адказаў паўстане ўнікальны візуальны ўзор, які будзе хаваць асабістую карту ўнутранага стану. Гэты ўзор можна будзе вышыць і параўнаць з узорамі іншых удзельнікаў.

Сустрэча адкрытая для ўсіх, хто хоча паспрабаваць новы спосаб унутранага дыялогу.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся праз дырэкт фундацыі.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Дзіма Нарышкін у Познані

09.07.2026 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ