У суботу, 4 ліпеня, у Нацпарку «Прыпяцкі» святкуюць Купалле.
Вось якая праграма:
9:00-12:00 — Забег «Палеская сцежка»
9:00-19:00 — Экскурсіі ў «Музей прыроды»
10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15:00, 16:00, 17:00, 18:00 — Экскурсіі ў «Сафары-парк»
10:00-21:00 — Наведванне назіральнай вежы
10:00-18:00 — Майстар-клас па роспісе пернікаў (кожную гадзіну)
10:00-18:00 — Майстар-клас па гатаванні бліноў (штогадзіну)
10:00-18:00 — Майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў (штогадзіну)
10:00-18:00 — Майстар-клас па пляценні вянкоў (праз увесь дзень)
14:00-16:00 — Выступ народнага калектыву «Прыпяцкі», дзіцячага танцавальнага калектыву «Экшэн»
16:00-17:00 — Конкурс «Купальскі ўбор»
17:00-21:00 — Тэатралізаваны паказ
21:00-21:30 — Выступ кавер-гурта BANDИТЫ
21:30-22:00 — Абрад пускання вянкоў на ваду
22:00-22:30 — Выступ кавер-гурта BANDИТЫ
22:30-23:00 — Купальскае вогнішча
23:00-23:30 — Выступ кавер-гурта BANDИТЫ
23:30-24:00 — Вогненнае шоу
24:00 — Святочны феерверк
23:30-02:00 — Дыскатэка — DJ Stefan
Цягам усяго дня будзе кірмаш, рачныя прагулкі на цеплаходзе, пракат ровараў і іншыя актыўнасці.
Усе шпацыры і экскурсіі — па жывой чарзе.
Магчыма размяшчэнне ў намётах і арэнда намётаў і спальнікаў.
Квіткі — 15 рублёў дарослым, 10 рублёў дзецям, дзеткам да 6 гадкоў уваход вольны.
З пытаннечкамі звяртайцеся па нумары +375 29 125-00-95.