Калажны ланч з Настай Лойка ў Варшаве

10.05.2026 16:20 - 19:00 бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5) Бясплатнае
У нядзелю, 10 траўня, у бары «Карма» ладзяць веганскі калажны ланч з праваабаронцай і былой палітвязынкай Настай Лойка і фатографкай Ірынай Арахоўскай.

Прапануюць гатаваць веган-ланч і рабіць калажы.

Спадарыня Наста пачастуе салатай, якую навучылася гатаваць у калоніі. Калі сядзіш там, мала чым можаш сябе парадаваць. А потым раптам — перадачка са свежымі прадуктамі, і ў краме нейкім цудам застаюцца бананы і ківі. І ты робіш святочную веганскую салатку — проста так, без нагоды.

Спадарыня Ірына правядзе кароткую лекцыю пра калажы антыфашысцкія і бунтарскія, а пасля — майстар-клас: будзеце рэзаць, клеіць і збіраць кампазіцыі.

Калі хочацца папрацаваць з асабістымі гісторыямі, бярыце свае матэрыялы: тканіны, здымкі, паштоўкі, часопісы.

Уваход, выглядае, вольны.



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ