Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 - 10.05.2026 16:30 - 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) Бясплатнае
У пятніцу, трэцяга красавіка, у Мастацкім музеі Брэста адкрываецца чарговая частка выставы «Брэстчына этнаграфічная. Дамачаўскі строй».

На выставе можна ўбачыць прадметы з фондаў музея, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёнаў.

Гэтым разам вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнымі касцюмамі Дамачаўскага строю, ручнікамі з карункавымі ўстаўкамі, посцілкамі, прадметамі побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i фaтаграфiямi Брэсцкага раёну.

Экспазіцыю дапоўняць вырабы матрыярхіні беларускай саломкі, народнай майстрыні Беларусi Веры Ільінічны Гаўрылюк.

Выстава будзе працаваць да 10 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ