“Калядная вечарынка з “ПрайдзіСветам”

22.12.2014 19:00 - 23:00 кнігарня "логвінаЎ" (прю Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

22 снежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае на “Калядную вечарынку з “ПрайдзіСветам”.

У праграме:

— уручэнне прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2013 году.

— прэзентацыясерыі “PostScriptum”, у тым ліку кніг “Прыгоды Шэрлака Холмса” і “Падарунак на Каляды” (зборнік святочнага апавядання);

— прэзентацыя 14-ганумаручасопіса “Лабірынты іншасвету”;

— святкаванне 5-годдзя часопіса “ПрайдзіСвет”;

— калядныя чытанні, прамовы і віншаванні.

У імпрэзе возьмуць удзел:

— намінанты на прэмію часопіса “ПрайдзіСвет”: Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і інш.;

— сябры рады часопіса “ПрайдзіСвет”: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алеся Башарымава і Юля Цімафеева.

Вядучы імпрэзы — Альгерд Бахарэвіч.

Пачатак у 19.00.

Месца правядзення: кнігарня “Логвінаў” (пр-т. Незалежнасці, 37А)

Уваход вольны.

 


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ