Канцэрт гурта “Кудмень”

07.04.2016 19:00 - 21:00 офіс РГА “Студэнцкае этнаграфчнае таварыства” (вул. К. Лібкнехта, д. 112) Бясплатнае

7 красавіка а 19.00 адбудзецца канцэрт гурта “КУДМЕНЬ” на офісе РГА “Студэнцкае этнаграфчнае таварыства” (Мінск, вул. К. Лібкнехта, д. 112, 10 хв. ад метро “Грушаўка”).

“КУДМЕНЬ” падзеліцца з Вамі сваёй адмысловай раскошай – любімымі старадаўнімі песнямі, сярод якіх бяседныя, лірычныя, вайсковыя. Таксама прагучыць беларуская танцавальная музыка (скрыпкі, дуда).

Гурт “КУДМЕНЬ” узнік на мяжы тысячагоддзяў з маладзёвага фальклорнага аб’яднання, якое пазней фармалізавалася як РМГА “СЭТ” і быў першай спробай вывучэння і аднаўлення культуры беларускага мужчынскага спеву па-за традыцыяй. Гісторыя гурта ўтрымлівае шмат цікавых падзей, выступаў, прэзентацый, сустрэч.

Прагучаць песні, запісаныя Ірынай Мазюк у экспедыцыях на Брэсцкім і Гомельскім Палессі, а таксама некаторыя з “залатога фонду”, захаванага этнамузыкологамі ў савецкі час.

Уваход на канцэрт вольны, вітаюцца ахвяраваньні на дзейнасць СЭТ.


Вам можа быць цікава

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Канцэрт-спектакль «Марк Шагал. Сусвет кахання» ў Мінску (6+)

21.10.2026 (19:00 - 21:00) Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ