Канферэнцыя «Узаемаразуменне дзеля дыялогу: польскае і беларускае грамадствы ў 2020-22 гг.» у Варшаве

27.10.2022 - 28.10.2022 11:00 - 18:00 Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Nowy Świat 72) Бясплатнае

27 і 28 кастрычніка ў Варшаве праходзіць канферэнцыя «Узаемаразуменне дзеля дыялогу: польскае і беларускае грамадствы ў 2020-22 гг.».



Дата: 27 і 28 кастрычніка

Час: з 11.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, Nowy Świat 72, Варшава 

Прадстаўнікі акадэмічнай і экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі абмяркуюць вось якія тэмы:

Беларусы ў 2020 і 2022 годзе: што змянілася ў пратэсных настроях пад час рэпрэсій і з пачатку вайны, як мяняецца грамадства?

Беларусь у цэнтры геапалітычнага супрацьстаяння: якія актуальныя палітычныя тэндэнцыі і выклікі стаяць перад грамадствам, уладай, дэмакратычнай апазіцыяй?

Беларусы на радзіме і ў эміграцыі: якія стасункі звязваюць “раздзеленае” грамадства і як беларускім дыяспарам наладжваць прадуктыўны дыялог з суседнімі народамі?

Польскае грамадства і змены публічнай думкі: як падзеі ў Беларусі, мігранцкі крызіс і вайна ва Украіне ўплываюць на стаўленне палякаў да суседніх народаў і вымушаных мігрантаў?

Польска-беларускія стасункі і візія сумеснай будучыні: якія стратэгічныя мэты і задачы павінны стаяць перад інтэлектуальнымі і палітычнымі коламі народаў двух краін, каб закласці падмурак прадуктыўнай супрацы ў будучыні?


Плануецца праца 4 панэляў з выступамі экспертаў, а таксама тэматычныя круглыя сталы і падагульняючая дыскусія.

Суарганізатары: IFIS PAN (Варшава), Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Вільня-Мінск), BISS – Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Вільня).


Прыходзьце паслухаць!





Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Света Бень і Галя Чыкіс у Вільні

12.06.2026 20:30 - 13.06.2026 02:00 (Pylimo g. 4A)

Дзень маманта ў Здраўнёве

13.06.2026 (12:00 - 15:00) музей-сядзіба Рэпіна «Здраўнёва» (Віцебскі раён)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ