У суботу, 6 верасня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча ў межах Тыдня беларускай культуры адбудзецца канцэрт «Гукі, што засталіся».
Абяцаюць інтымны вечар класічнай музыкі ў музейнай прасторы, дзе гукі жывуць побач з кнігамі і гісторыяй.
Гэта будзе музычнае падарожжа ў мінулае і сучаснасць Беларусі — ад эпохі Вялікага Княства Літоўскага да нашых дзён — у дыялогу з заходнееўрапейскай класікай.
У праграме:
Беларускія кампазітары: Тадэвуш Касцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Мацей Радзівіл, Караль Ельскі, Уладзімір Солтан, Яўген Глебаў.
Еўрапейскія кампазітары: Фрэдэрык Шапэн, Джон Ратэр, Марыс Марэ, Уільям Бёрд.
Выканаўцы:
Яўген Віданаў (флейта)
Святлана Ярміліна (фартэпіяна)
Уваход вольны, данаты вітаюцца.