Беларускі ПЭН запусціў сайт bannedbooks.penbelarus.org. На ім сабраныя спісы забароненых кніг, некаторыя гісторыі аўтараў і іх твораў, юрыдычныя наступствы забароны, аналітычныя матэрыялы. Там вы можаце знайсці ўсю інфармацыю пра забароненыя ў Беларусі кнігі. Гэты сайт — напамін: нават калі кнігу забараняюць, яна не знікае. Бо слова працягвае жыць, пакуль ёсць тыя, хто хоча яго прачытаць.
Забарона кніг — гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі. Мы дакументуем кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута.
222+ кнігі забаронены з палітычных і ідэалагічных прычын;
179+ аўтараў пад забаронай;
5 ліквідаваных выдавецтваў за апошнія 5 гадоў;
не менш за 40 людзей слова ў няволі.
Таксама Беларускі ПЭН прэзентаваў выставу, прысвечаную забароненым у Беларусі кнігам, на адкрыцці 91-га Кангрэса Міжнароднага ПЭНа ў Кракаве.