У Мінску з 5 па 9 красавіка ў шосты раз пройдзе міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile (СРМ). Асноўнай пляцоўкай для паказаў у гэтым годзе стане Культ. цэнтр “Корпус”.
На 6-м фестывалі Cinema Perpetuum Mobile пакажуць 12 праграм кароткаметражнага кіно з усяго свету. Асноўная беларуская праграма ўключыла ў сябе 3 дакументальныя і 6 ігравых работ, створаных маладымі незалежнымі аўтарамі за апошні год. Таксама, акрамя традыцыйных жанравых конкурсных секцый (ігравое, дакументальнае, эксперыментальнае кіно, анімацыя), арганізатары падрыхтавалі дзве падборкі работ на стыку розных відаў мастацтва.
“Мультымедыйнасць, сацыяльныя сеткі, відэаблогінг, камп’ютарныя тэхналогіі — усё гэта ўплывае на развіццё сучаснага кіно, таму мы не маглі абмінуць гэтую з’яву. Ужо ў другі раз на фестывалі пройдзе паказ Visual Music, прысвечаны аўдыёвізуальным работам з усяго свету. А таксама ў гэтым годзе мы вырашылі паэксперыментаваць і падрыхтавалі падборку беларускіх работ, што сінтэзуюць відэа, фатаграфію, блогінг- і кліпавую культуру, перфоманс”, — тлумачаць арганізатары.
Таксама традыцыйна фестываль СРМ прапануе гледачам кароткаметражнае кіно ад міжнародных партнёраў. У гэтым годзе можна ўбачыць цэлы “балтыйскі блок” з кінафэстаў Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Маленькіх кінаманаў і іх бацькоў запрашаюць на паказы дзіцячай анімацыі (праграма разлічана на ўзрост 7+), а тыя, хто хоча стварыць сваю ўласную анімацыю, змогуць наведаць майстар-клас ад эксперта з Польшчы.
Адкрыццё кінафестываля пройдзе 5 красавіка ў 19.00 на арт-пляцоўцы Культ. цэнтр “Корпус”, дзе можна будзе ўбачыць конкурсныя анімацыйную і дакументальную праграмы. Заключнай часткай вечара стане выступ гурта “Сястрычкін прамень” (Сестричкин луч).
За навінамі фестываля можна сачыць у суполках у Facebook і Укантакце.
Кантакты для даведак:
Ганна Ражанцова, annarazhentsova@gmail.com, 8044-75-888-15
Каардынатарка фестываля
Расклад Cinema Perpetuum Mobile 2017:
5 красавіка (серада)
19.00 – Адкрыццё фестываля, конкурсная праграма анімацыі
20.30 – Дакументальная праграма 1
22.00 – Выступ гурта “Сястрычкін прамень” (Сестричкин луч)
Культ. цэнтр “Корпус” (пр. Машэрава, 9 корпус 8), квіткі на tamtam.by і на ўваходзе
6 красавіка (чацвер)
19.00 – Дакументальная праграма 1
21.00 – Конкурсная эксперыментальная праграма
Культ. цэнтр “Корпус” (пр. Машэрава, 9 корпус 8), квіткі на tamtam.by і на ўваходзе
7 красавіка (пятніца)
22.30 – Праграма Visual music
Паб Графіці (вул. Калініна, 16), уваход платны (цана ўдакладняецца)
8 красавіка (субота)
10.00 – 16.00 Майстар-клас па анімацыі (бясплатна, па папярэдняй рэгістрацыі)
Eventspace (вул. Кастрычніцкая 16А, уваход праз вул.Кастрычніцкую, 10Б)
12.00 – Дзіцячая анімацыйная праграма
Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 6), квіткі ў касах Музея
12.00 – Балтыйскі дзень. Паказ 1. Эстонія (фестывалі Sleepwalkers і BFM)
13.30 – Балтыйскі дзень. Паказ 2. Латвія (фестываль 2ANNAS)
15.00 – Балтыйскі дзень. Паказ 3. Літва (фестываль Lithuanian Shorts)
15.00 – Беларуская праграма. Іронія і праўда.
19.00 – Belaruski No Wave. Праграма новага аўдыёвізуальнага + дыскусія
22.00 – Конкурсная ігравая праграма
Культ. цэнтр “Корпус” (пр. Машэрава, 9 корпус 8), квіткі на tamtam.by і на ўваходзе
9 красавіка (нядзеля)
17-00 Закрыццё фестываля. Падвядзенне вынікаў, паказ фільмаў-пераможцаў
DIY бар (вул. Зыбіцкая, 6)
У раскладзе магчымыя змены