Кніжны клуб у Варшаве абмяркуе «У прысценку старога лесу» Ганны Кандрацюк

13.03.2024 18:30 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае


У сераду, 13 сакавіка, у Беларускім Доме адбудзецца сустрэча кніжнага клуба.




Дата: 13 сакавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава 


Прапануюць пагутарыць пра кнігу Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы», сёлетнюю лаўрэатку прэміі Гедройца. 

Пісьменніца прапаноўвае стаць сведкамі жыцця людзей Белавежскай пушчы, паглядзець на ролю лесу ў жыцці падляскіх беларусаў. 

Паводле спадарыні Ганны, ейная родная мясціна літаральна вымерла на ейных вачах. Сваімі гісторыямі апошняя сведка прамінулага свету хоча захаваць ад забыцця фрагменты той прамінулай рэчаіснасці і запісаць той непаўторны ментальны краявід, які выспеў у прысценку старога лесу.


Правілы Кніжнага клуба: 

Абавязкова прачытаць абраную кнігу. 

На сустрэчы размовы на тэмы не датычныя літаратуры не вітаюцца. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ