Купалле ў Лондане

24.06.2023 15:00 - 21:00 сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road) ад 7 фунтаў

У суботу, 24 чэрвеня, Англа-беларускае таварыства, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны, а таксама Беларуская каталіцкая місія клічуць святкаваць Купалле!



Дата: 24 чэрвеня

Час: з 15.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: сад Скарынаўскай бібліятэкі і Беларускай каталіцкай місіі, 37-39, Holden Road, Лондан

У праграме:

15.00 — служба ў царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народу;

тэатралізаванае чытанне п’есы Францішка Аляхновіча «Заручыны Паўлінкі» у ангельскім перакладзе Паўла Шаўцова з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Аляхновіча;

наведванне адмысловай выставы ў Скарынаўскай бібліятэцы;

традыцыйнае пляценне вянкоў, упрыгожванне купальскага кола, спевы і скокі праз вогнішча.


Калі ласка, апранайце беларускія нацыянальныя строі, бярыце з сабою пачастунак і напоі (акрамя моцных алькагольных). Будзе файна, калі прынесяце і кветачкі для пляцення вянкоў.


Прапанаванае мінімальнае ахвяраваньне для сяброў АБТ — 7 фунтаў, для іншых наведвальнікаў — 10 фунтаў.




Вам можа быць цікава

Мерапрыемствы да 140-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі ў Мінску

23.04.2026 12:00 - 24.04.2026 15:00 музей «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19,)

Бібліяноч у Брэсце

24.04.2026 (18:00 - 23:00) абласная бібліятэка імя Горкага (вул. Касманаўтаў, 48)

Лекцыя «Загадка Рамана Скірмунта» ў Варшаве

25.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ