Лекцыя «Загадка Рамана Скірмунта» ў Варшаве

25.04.2026 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) данаты

 

У суботу, 25 красавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя гісторыка Аляксандра Смаленчука «Загадка Рамана Скірмунта»





У гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся Раман Скірмунт — чалавек, які ў 1917–1918 гадах актыўна адстойваў права беларусаў на свабоду і ўласную дзяржаву. 

Яго называлі «беларускім дзеячам з вялікіх паноў», і гэтая характарыстыка да сёння выклікае пытанні. 

 Хто ён быў насамрэч? Палітык, патрыёт, арыстакрат, які шукаў шлях для Беларусі? 

На лекцыі прапануюць:
 

 разабрацца ў ключавых этапах яго жыцця; 

 зразумець яго ролю ў беларускай дзяржаўнасці; 

 крыху наблізіцца да разгадкі «загадкі Скірмунта». 



Уваход — данаты. 




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Спектакль «Віця» ў Бруселі

10.05.2026 (12:30 - 14:30) Польскі праваслаўны прыход у Бруселі (Rue de la Floraison 35)

Паэтычны стэндап Мікіты Найдзёнава ў Сіэтле

10.05.2026 (18:00 - 20:00) Ukrainian Cultural Center Toloka (1940 124th Ave Ne, A108/109)

Прэзентацыя кнігі «Руіны Беларусі» ў Лондане

15.05.2026 (19:00 - 21:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ