Купалле ў Познані

21.06.2026 17:00 - 22:00 пляж «Dzika» (возера Русалка) Бясплатнае



У нядзелю, 21 чэрвеня, у Познані адбудзецца імпрэза «Рэп на вянках над Русалкай». 




Вас чакае чароўны час, натхнёны Купальскай ноччу. 

Тут аб’яднаюць традыцыі — польскую, украінскую і беларускую — з сучаснай музычнай сцэнай Познаня, ствараючы прастору для сустрэчы розных пакаленняў, моваў і формаў самавыяўлення. 

Выступяць рэзідэнты Барака Культуры — Тэатр Эмігрант і беларускі хор Познанскі Спеўны Сход, а таксама хор «Гаманіна»

Ім будуць спадарожнічаць NATA, познаньская рэперка і вакалістка, якая аб’ядноўвае r&b, soul і hip-hop, а таксама беларускі рэпер Мандзік, які жыве ў Познані і моцна звязаны з беларускай незалежнай культурай. 

У 17:00 пачнуцца майстар-класы па пляценні вянкоў і спевах белым голасам

Ад 18:00 распачнецца артыстычная частка — выступ Тэатр Эмігрант, а пасля на сцэне з’явяцца Познаньскі Спеўны Сход, NATA, «Гаманіна» і Мандзік. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Імпрэза «Беларускі зорнага лёсу» ў Мінску

14.07.2026 (12:00 - 14:00) музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ