Ларп «More than two» ў Тбілісі

17.09.2022 14:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

17 верасня беларусы Тбілісі гуляюць у ларп (ралявую гульню жывога дзеяння) «More than two», прысвечаны поліаморыі. Тут можна кахаць так моцна, як магчыма, так глыбока, як жадаецца, і столькі людзей, колькі хочацца.



Дата: 17 верасня

Час: з 14.00 да 19.00

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем зарэгістраваным удзельнікам асабіста), Тбілісі


Падчас гульні ўдзельні_цы сутыкнуцца са звычайнымі канфліктамі, якія ўзнікаюць і ў манагамных стасунках: рэўнасць, крыўда, агрэсія і інш.

Але гэты ларп не пра тое, як вырашыць тысячу праблем у адносінах, дзе «больш-чым-двое», а пра тое, як пабудаваць і атрымаць асалоду ад шматграннасці поліаморных стасункаў.

Ларп будзе цікавы тым, хто хоча даведацца аб разнастайнасці фарматаў стасункаў.

Ларп — гэта не расстаноўкі і не трэнінг, а хутчэй тэатр імправізацыі без гледачоў. На ларпе ўдзельні_цы прыдумляюць персанаж_ак, а пасля імправізуюць і самі накіроўваюць ход гульні.


Узрост: 18+

Колькасць гульцоў: ад 9 і больш.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся на гульню ў @fgtdf543dss.




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ