Лекцыя «Більбао: музей, які змяніў усё» ў Мінску

10.01.2025 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 9 рублёў
 


У пятніцу, 10 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Ганны Садоўскай «Більбао: музей, які змяніў усё» ў межах выставы «Трыяда. Скульптура-архітэктура-горад».








Прысвечана лекцыя знакамітаму «эфекту Більбаа», які стаў сімвалам трансфармацыі гарадоў праз архітэктуру. 

Абмяркуюць, як філіял Музея Гуггенхайма ў Більбао, спраектаваны Фрэнкам Гэры, стаў каталізатарам змен для цэлага горада.


 Вы даведаецеся пра:

 гісторыю стварэння музея і яго архітэктурныя асаблівасці; эканамічны і культурны ўплыў на Більбао і яго жыхароў; 

прыклады іншых гарадоў, якія рушылі ўслед прыкладу Більбао ў пошуках новых архітэктурных рашэнняў. 




Уваход — па квітку ў музей: 9 рублёў поўны, 6, 4 ці 3 рублі льготны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «НейраБеларусь» у Магілёве

12.12.2024 11:00 - 02.02.2025 18:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Калядны Шпакоўнік у Вільні

09.01.2025 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanaviciaus str. 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ