Лекцыя «Геаметрыя, музыка і метафізіка Сусвету» ў Мінску

26.03.2023 14:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 9 рублёў

У нядзелю, 26 сакавіка, у Мастацкім музеі — файная лекцыя «Геаметрыя, музыка і метафізіка Сусвету».



Дата: 26 сакавіка

Час: 14.00

Месца: Мастацкі музей, вул. Леніна, 20, Мінск

Гаворка пойдзе пра геаметрыю, музыку, нелінейныя ваганні і цыклы ў прыродзе, пра новыя складаныя і загадкавыя геаметрычныя структуры, якія спараджаюцца простымі нелінейнымі формамі, пра іх эстэтычную прывабнасць і глыбіню, пра сэнс і значэнне ліку Пі, некаторыя матэматычныя навацыі, якія дазваляюць наблізіцца да разумення метафізікі і прыгажосці Сусвету і чалавека.

 І як гэта вось усё звязана яшчэ і з музыкай — даведаецеся на лекцыі!

Лектар — Андрэй Калеснікаў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Уваход — па квітку ў галоўны корпус музея. І рэгістрацыі не патрэбна — проста прыходзьце!




Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Баль на сядзібе Нямцэвічаў у Скоках

16.05.2026 (19:00 - 21:00) Сядзіба Нямцэвічаў (вул. Міра, 48Б)

Віктар Шалкевіч у Рызе

31.05.2026 14:00 - 03.05.2026 16:00 Power-Up SPACE (Merķeļa iela 21 (4 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ